Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
28 лютага 2018, 09:26

У Чэхіі ад грыпу за тры тыдні памерлі 50 чалавек

28 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Чэхіі ад грыпу за тры тыдні памерлі 50 чалавек, паведамляюць інфармагенцтвы.

Гэту статыстыку прыводзіць Дзяржаўны медыцынскі інстытут па рэзультатах эпідэміі. Асноўная колькасць памерлых - пажылыя людзі старэйшыя за 60 гадоў. Яны цяжка пераносяць захворванне на грып, паколькі звычайна ён накладаецца на іншыя хваробы.

У цяжкім стане і з ускладненнямі пасля грыпу ў бальніцах знаходзіліся ў гэты час амаль 200 чалавек. Медыкі прагназуюць прадаўжэнне эпідэміі яшчэ на працягу некалькіх тыдняў, аднак пік пройдзены.

У мінулым годзе эпідэмія грыпу ў Чэхіі доўжылася каля двух месяцаў, ахвярамі хваробы тады сталі 114 чалавек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі