Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
15 лістапада 2017, 09:02

У час стральбы ў пачатковай школе ў Каліфорніі загінулі тры чалавекі

15 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У час стральбы ў пачатковай школе ў Каліфорніі загінулі тры чалавекі, паведамляюць інфармагенцтвы.

Паводле даных СМІ, інцыдэнт здарыўся на поўдзень ад горада Рэд-Блаф. Невядомы спачатку адкрыў стральбу ў доме, а потым перамясціўся ў мясцовую школу. Паводле папярэдняй інфармацыі, загінулі тры чалавекі. Ёсць пацярпелыя.

Злачынец ліквідаваны паліцыяй.

Месца здарэння ачэплена, там працуюць паліцэйскія. Пра матывы стралка пакуль нічога не вядома.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі