Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
10 кастрычніка 2018, 18:59

У Берліне часткова забароняць рух дызельных аўтамабіляў

10 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Суд па адміністрацыйных справах у Берліне распарадзіўся ўвесці забарону на рух у шэрагу раёнаў германскай сталіцы дызельных аўтамабіляў з выкідамі аксідаў азоту, якія перавышаюць нормы. Аб гэтым паведамляе Deutsche Welle.

Адзначаецца, што не пазней за канец ліпеня 2019 года ўлады Берліна павінны ўвесці ў дзеянне адпаведную забарону не менш як на 11 адрэзках вялікіх гарадскіх вуліц. Сярод гэтых вуліц - частка Лейпцыгер-штрасэ і Фрыдрыхштрасэ ў цэнтры Берліна. Забарона закране легкавыя і грузавыя аўтамабілі з дызельнымі рухавікамі экалагічных стандартаў ад Euro-1 да Euro-5.

Акрамя таго, улады Берліна павінны праверыць магчымасць забароны руху для старых дызельных аўтамабіляў па шэрагу іншых вуліц агульнай даўжынёй 15 км.

У лютым 2018 года Федэральны адміністрацыйны суд у Лейпцыгу дазволіў уладам гарадоў Германіі забараняць уезд дызельных машын. Гэта зроблена, каб знізіць колькасць вокісаў азоту ў саставе паветра, што ў многіх гарадах ФРГ перасягае нормы, устаноўленыя ў ЕС. Першым гэтым правам скарыстаўся Гамбург, закрыўшы ў маі два ўчасткі для праезду дызеляў. Пазней забароны былі таксама ўведзены ў Ахене і Франкфурце-на-Майне.

"Дызельнае пытанне" выклікае вострыя дыскусіі ў Германіі. З аднаго боку, эколагі, эксперты, а таксама шэраг палітыкаў выступаюць за ўзмацненне законаў адносна дызельных аўтамабіляў. З другога, забарона на ўезд дызельных машын у гарады закранае інтарэсы соцень тысяч нямецкіх аўтаўладальнікаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі