Поўная версія

У авіякатастрофе ў Непале загінулі 38 чалавек

У свеце 12.03.2018 | 19:47

12 сакавіка Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Непале пры крушэнні самалёта загінулі як мінімум 38 чалавек, 23 пацярпелі, паведамляюць інфармагенцтвы.

Раней паведамлялася, што 17 пасажыраў дастаўлены ў бальніцы.

Інфармацыя аб ахвярах розная. Так, паводле некаторых даных, колькасць ахвяр можа дасягаць 50 чалавек. Афіцыйнага пацвярджэння пакуль не паступала. Усяго на борце самалёта знаходзілася 67 пасажыраў і 4 члены экіпажа.

Самалёт, які належыць авіякампаніі US-Bangla Airlines, разбіўся сёння пры заходзе на пасадку ў непальскім аэрапорце Трыбхуван. Ён выконваў рэйс Дака - Катманду. У час пасадкі самалёт выкаціўся за межы ўзлётна-пасадачнай паласы і апынуўся на футбольным полі каля аэрапорта. Пасля гэтага лайнер загарэўся.

Адміністрацыя аэрапорта Трыбхуван папярэдняй прычынай катастрофы назвала тэхнічныя непаладкі ў самалёце.-0-

Навіны рубрыкі У свеце
Поўная версія