Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
13 чэрвеня 2018, 09:57

У аварыі з аўтобусам у Індыі загінулі 17 чалавек

13 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Індыі 17 чалавек загінулі і не менш як 12 пацярпелі ў выніку сутыкнення аўтобуса з дарожнай агароджай. Такія даныя прыводзіць індыйскі тэлеканал NDTV, паведамляе БЕЛТА.

Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося сёння раніцай на поўначы краіны ў штаце Утар-Прадзеш. Аўтобус з пасажырамі спрабаваў апярэдзіць легкавы аўтамабіль, сутыкнуўся з агароджай і перавярнуўся. Па факце ДТЗ пачата расследаванне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі