Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
29 снежня 2017, 19:58

У атацы на царкву пад Каірам загінулі дзевяць чалавек

29 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзевяць чалавек загінулі, яшчэ пяцёра атрымалі раненні сёння ў выніку атакі на копцкую царкву Мар-Міна ў Хелуане ў прыгарадзе Каіра. Аб гэтым паведамляе ТАСС.

Два баевікі пад'ехалі да царквы на матацыкле і адкрылі агонь па магазіне аўтазапчастак. Як удакладнілі ў МУС Егіпта, калі адзін з нападаўшых паспрабаваў прарвацца праз знешні кардон царквы, паліцэйскія адкрылі па ім агонь, параніўшы яго. Пры ім былі знойдзены аўтамат Калашнікава і пяць магазінаў са 150 патронамі, а таксама ўзрыўное ўстройства.

Напярэдадні навагодніх свят, а таксама каталіцкага і праваслаўнага Раства ў Егіпце пад узмоцненую ахову былі ўзяты больш за 2,6 тыс. цэркваў. Прылеглыя да храмаў вуліцы былі поўнасцю свабодныя ад аўтатранспарту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі