Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
04 снежня 2018, 16:33

У Арменіі разбіўся ваенны самалёт Су-25, загінулі два лётчыкі

4 снежня, Ерэван /БЕЛТА - Арменпрэс/. У Арменіі пацярпеў крушэнне ваенны самалёт Су-25, два лётчыкі, якія знаходзіліся на борце, загінулі.

Самалёт Су-25 вылецеў у 10.06 (па мясцовым часе) з аэрапорта Гюмры. У хуткім часе пасля гэтага сувязь з самалётам знікла.

Паводле даных прэс-сакратара Міністэрства абароны Арменіі Арцруна Аванісяна, абломкі самалёта былі знойдзены ў раёне Мараліка, у гарах. Прычыны катастрофы невядомы.

Паведамляецца, што самалёт праводзіў штодзённы вучэбна-трэніровачны палёт па праграме ваеннай падрыхтоўкі.-0-

Фота Арменпрэс

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі