16 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У штаце Луізіяна (ЗША) адбыўся выбух на нафтавай платформе на возеры Панчартрэйн, пацярпелі не менш як шэсць чалавек, паведамляюць інфармагенцтвы.
Паводле апошніх даных, загінулых няма, некаторыя з пацярпелых атрымалі цяжкія траўмы. Да палаючай платформы накіраваны выратавальныя катэры і лодкі.
Панчартрэйн - буйнейшае ў Луізіяне салёнае возера, другое па памерах у ЗША. Яго плошча - 1,6 тыс. кв.км.-0-