Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
17 лістапада 2019, 21:05

У Алжыры пачалася кампанія па выбарах прэзідэнта

17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выбарчая кампанія на прэзідэнцкіх выбарах стартавала сёння ў Алжыры. У барацьбе за вышэйшую дзяржаўную пасаду ўдзельнічаюць пяць кандыдатаў, паведамляе інфармагенцтва Algeria Press Service (APS).

У гонку ўключыліся 60-гадовы часовы генеральны сакратар партыі "Нацыянальнае дэмакратычнае аб'яднанне" Азеддзін Міхубі, 57-гадовы былы міністр турызму, старшыня палітычнага руху "Аль-Біна" Абдэлькадэр Бенгрына, два былыя прэм'ер-міністры - 74-гадовы Абдэльмаджыд Тэбун і 75-гадовы Алі Бенфліс, пяты кандыдат - 56-гадовы Абдэльазіз Белаід ад партыі "Фронт будучыні".

Агітацыйныя мерапрыемствы большасці з іх ужо стартавалі ў паўднёвых абласцях Алжыра.

Выбарчая кампанія завершыцца за тры дні да даты прэзідэнцкіх выбараў, намечаных на 12 снежня 2019 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі