Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
23 красавіка 2018, 09:53

Турыстычны аўтобус упаў з моста ў КНДР, загінулі больш за 30 чалавек

23 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аўтобус з турыстамі ўпаў з моста ў правінцыі Хванхэ-Пукто ў КНДР, загінулі больш за 30 чалавек, паведамляюць інфармагенцтвы.

Аварыя здарылася вечарам 22 красавіка. Паводле даных МЗС Кітая, у аўтобусе знаходзілася мноства кітайскіх турыстаў. Супрацоўнікі пасорльства Кітая ў КНДР і прадстаўнікі МЗС КНДР выехалі на месца здарэння.

Прычыны аварыі, а таксама падрабязнасці здарэння пакуль не паведамляюцца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі