Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
23 ліпеня 2019, 11:55

ЦВК Украіны апрацавала больш за 92 працэнты пратаколаў: у партыі "Слуга народа" 43,12 працэнта галасоў

23 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Партыя "Слуга народа" з 43,12 працэнта галасоў лідзіруе на датэрміновых парламенцкіх выбарах ва Украіне. Аб гэтым сведчаць даныя ЦВК па рэзультатах апрацоўкі 92,65 працэнта пратаколаў.

На другім месцы "Апазіцыйная платформа - За жыццё", якая набірае 13,03 працэнта. Далей ідуць "Бацькаўшчына" - 8,18 працэнта, "Еўрапейская салідарнасць" - 8,14 працэнта, "Голас" - 5,87 працэнта. Астатнія партыі не пераадольваюць прахаднога пяціпрацэнтнага бар'ера.

Як паведамлялася, датэрміновыя парламенцкія выбары праходзілі ва Украіне 21 ліпеня. ЦВК Украіны прызнала. што яны адбыліся.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі