Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
19 сакавіка 2018, 13:14

ЦВК Расіі падвяла папярэднія вынікі прэзідэнцкіх выбараў

19 сакавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Цэнтрвыбаркам Расіі сёння на пасяджэнні падвёў папярэднія вынікі праведзеных 18 сакавіка прэзідэнцкіх выбараў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле даных ЦВК, пасля апрацоўкі 99,84 працэнта пратаколаў участковых камісій, за дзеючага прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна прагаласавалі 76,66 працэнта расіян, якія прыйшлі на выбары. Павел Грудзінін набраў 11,8 працэнта галасоў, Уладзімір Жырыноўскі - 5,66 працэнта, Ксенія Сабчак - 1,67 працэнта, Рыгор Яўлінскі - 1,04 працэнта. Астатнія кандыдаты атрымалі падтрымку менш як 1 працэнта выбаршчыкаў: Барыс Цітоў - 0,78 працэнта, Максім Сурайкін - 0,68 працэнта, Сяргей Бабурын - 0,65 працэнта.

Як паведаміла кіраўнік ЦВК Эла Памфілава, яўка на выбарах склала 67,49 працэнта. Даволі высокі паказчык яна растлумачыла некалькімі прычынамі. Перш за ўсё старшыня камісіі назвала беспрэцэдэнтную інфармацыйную кампанію, якая папярэднічала выбарам. "Значны ўклад унёс механізм мабільнага выбаршчыка, чым скарысталіся некалькі мільёнаў чалавек", - прадоўжыла яна. Эла Памфілава растлумачыла, што на цяперашніх выбарах не было адмацавальных талонаў, грамадзяне маглі без лішніх складанасцей выбраць той участак, дзе ім зручна прагаласаваць. "Гэта навацыя поўнасцю сябе апраўдала", - заявіла кіраўнік ЦВК. Трэцяй прычынай, што паўплывала на яўку, яна назвала праведзеную работу па павышэнні даступнасці выбарчых участкаў для асоб з абмежаванымі магчымасцямі. "Акрамя таго, некаторыя заходнія лідары садзейнічалі кансалідацыі нашага народа", - дадала Эла Памфілава.

Кіраўнік ЦВК падкрэсліла, што праведзеныя выбары былі максімальна адкрытымі. "У параўнанні з 2012 годам колькасць замежных наглядальнікаў узрасла больш як удвая", - паведаміла яна. На выбарах прысутнічалі 1513 замежных наглядальнікаў са 155 краін. БДІПЧ АБСЕ накіравала на выбары 481 наглядальніка, Парламенцкая асамблея АБСЕ - 111, Выканкам СНД - 256, Міжпарламенцкая асамблея СНД - 40, Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва і Парламенцкі сход Саюза Беларусі і Расіі - па 26, Парламенцкая асамблея АДКБ - 9. Акрамя таго, на ўчастках прысутнічалі 474,4 тыс. нацыянальных наглядальнікаў.

Гаворачы аб парушэннях, Эла Памфілава праінфармавала, што на пяці ўчастках у трох рэгіёнах вынікі галасавання адменены. Яна паабяцала, што да вінаватых у гэтым будуць прыменены самыя сур'ёзныя меры. З астатнімі скаргамі ЦВК мае намер разабрацца на працягу 10 дзён, якія адведзены законам на падвядзенне афіцыйных вынікаў выбараў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі