Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
06 сакавіка 2018, 15:26

Цэнтрабанк Літвы выпусціць першую ў свеце калекцыйную крыптаманету

6 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цэнтрабанк Літвы ў 2018 годзе плануе выпусціць першую ў свеце калекцыйную крыптаманету, паведамляе ТАСС.

Член праўлення банка Марус Юргілас заявіў, што ў канцы красавіка - пачатку мая будзе аб'яўлены міжнародны конкурс, па выніку якога будуць выбраны тэхналагічныя рашэнні па выпуску крыптаманеты. Пасля гэтага банк вызначыцца з датай выпуску, наміналам, тыражом, спосабамі распаўсюджвання нумізматычнага вырабу.

Паводле слоў Маруса Юргіласа, выпуск крыптаманеты павінен прадэманстраваць свету, што Літва з'яўляецца дынамічнай краінай, падтрымліваючай інавацыі і новыя тэхналогіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі