12 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цана бараля нафты маркі Brent перасягнула $65 упершыню з 2015 года, паведамляе ТАСС са спасылкай на даныя таргоў.
Кошт ф'ючарса на нафту маркі Brent з пастаўкай у лютым 2018 года ў ходзе таргоў на біржы ICE ў Лондане вырасла на 0,8 працэнта і склала $65,19 за бараль. Як паведамляецца, апошні раз цана такой нафты была вышэйшая за $65 за бараль 24 чэрвеня 2015 года.-0-