12 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цана бараля нафты Brent перавысіла $70 упершыню з 2014 года, паведамляюць інфармагенцтвы.
Паводле даных біржы, кошт ф'ючарса на нафту маркі Brent з пастаўкай у сакавіку 2018 года ў ходзе таргоў на біржы ICE ў Лондане павялічыўся на 1,2 працэнта і склаў $70,05 за бараль.
Апошні раз цана такой нафты была вышэйшай за $70 за бараль 4 снежня 2014 года.-0-