Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
02 лістапада 2018, 13:04

Трамп заявіў аб узмацненні правіл прадастаўлення прыстанішча мігрантам

2 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у час выступлення 1 лістапада ў Белым доме заявіў, што ён завяршае распрацоўку плана, па якім будуць адмаўляць у прадастаўленні прыстанішча людзям, якія незаконна прыязджаюць у ЗША. Аб гэтым паведамляе амерыканскае палітычнае выданне The Hill.

Амерыканскі лідар адзначыў, што афіцыйнае аб'яўленне аб новым плане прадастаўлення прыстанішча мігрантам можа адбыцца ўжо на наступным тыдні.

У плане прапісана палажэнне, згодна з якім мігранты змогуць падаваць заявы аб прадастаўленні прыстанішча толькі ва ўстаноўленых месцах уезду ў ЗША. Раней, згодна з законам аб іміграцыі і грамадзянстве 1965 года, любы імігрант у ЗША мог хадайнічаць аб прадастаўленні прыстанішча, незалежна ад таго, як ён трапіў на тэрыторыю краіны.

Як паведамляе Euronews, Дональд Трамп таксама перасцярог лацінаамерыканскіх мігрантаў ад спроб незаконнага перасячэння амерыканскай граніцы. Ён заклікаў іх прытрымлівацца легальнай працэдуры або "вяртацца назад". "У гэты самы момант вялікія добра арганізаваныя караваны мігрантаў накіроўваюцца да нашай паўднёвай граніцы. Некаторыя гавораць аб уварванні, і гэта сапраўды нагадвае ўварванне, паколькі яны сілавым шляхам перасеклі мексіканскую граніцу. Вы самі бачылі два дні таму", - адзначыў Дональд Трамп.

Між тым каля 4 тыс. бежанцаў з Гандураса, Гватэмалы і Сальвадора прадоўжылі рухацца ў паўночным напрамку праз Мексіку. Следам за імі ў бок ЗША ідуць яшчэ некалькі караванаў з соцень людзей.

Амерыканскі прэзідэнт заявіў, што ні адна краіна не павінна дазваляць, каб яе граніцы "бралі штурмам". Ён паабяцаў накіраваць 15 тыс. ваеннаслужачых, каб даць адпор мігрантам. Адказнасць за праблемы ў міграцыйнай палітыцы Дональд Трамп усклаў на дэмакратаў, а мігрантаў абвінаваціў у распаўсюджванні наркотыкаў. "Гэта вялікая праблема, наркотыкі ідуць патокам і разбураюць нашу моладзь, разбураюць саму структуру грамадства. Праблема наркотыкаў ніколі не стаяла так сур'ёзна, як сёння. І, як я ўжо гаварыў, яны трапляюць сюды, у асноўным, праз паўднёвыя граніцы", - заявіў Трамп.

Праблема міграцыі і аховы граніц была адной з галоўных тэм перадвыбарнай кампаніі Трамп. На наступным тыдні, 6 лістапада, у ЗША адбудуцца прамежкавыя выбары ў Кангрэс.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі