Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
13 ліпеня 2018, 10:27

Трамп: варыянт "мяккага Brexit" Мэй знішчыць гандлёвую здзелку з ЗША

13 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Варыянт "мяккага Brexit", узгоднены ўрадам Тэрэзы Мэй, пахавае будучае пагадненне Вялікабрытаніі і ЗША аб свабодным гандлі. Як паведамляе ТАСС, аб гэтым прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў у інтэрв'ю газеце The Sun.

"Калі яны будуць заключаць пагадненні такім чынам, то мы будзем мець справу з ЕС замест таго, каб мець справу з Вялікабрытаніяй, таму гэта, магчыма, знішчыць здзелку", - заявіў амерыканскі лідар, які цяпер знаходзіцца з рабочым візітам у Злучаным Каралеўстве. Таксама ён дадаў: "Калі яны так зробяць, то гэта, магчыма, стане канцом адных з найбольш цесных гандлёвых адносін з ЗША".

"У нас ёсць дастаткова складанасцей з ЕС. Цяпер мы прымаем строгія меры адносна ЕС, таму што яны не ставіліся сумленна да ЗША ў пытаннях гандлю", - сказаў Дональд Трамп, які раней увёў высокія пошліны на еўрапейскія алюміній і сталь, а таксама дапусціў увядзенне пошлін на імпарт аўтамабіляў з Еўропы. Паводле яго слоў, апублікаваны 12 ліпеня план брытанскага ўрада па адносінах з ЕС негатыўна паўплывае на гандаль з ЗША.

Як піша Бі-Бі-Сі, прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй спадзявалася ў час першага афіцыйнага візіту амерыканскага прэзідэнта ў Злучанае Каралеўства абмеркаваць перспектывы заключэння дагавора аб свабодным гандлі з ЗША. Паводле яе слоў, Brexit дае шанц на эканамічны рост як у ЗША, так і ў Вялікабрытаніі.

Вечарам 12 ліпеня прэзідэнту Дональду Трампу і яго жонцы арганізавалі ўрачысты прыём у Бленхеймскім палацы ў Оксфардшыры, але менавіта ў разгар званай вячэры з Тэрэзай Мэй прыйшла навіна аб інтэрв'ю, якое прэзідэнт ЗША даў брытанскаму таблоіду The Sun.

Раней, 12 ліпеня, брытанскі ўрад абнародаваў пакет прапаноў па будаўніцтве доўгатэрміновых адносін з Еўрасаюзам. Гэты план, які даўно чакалі, распрацаваны з мэтай забяспечыць гандлёвае супрацоўніцтва без строгай граніцы для Паўночнай Ірландыі і глабальны гандлёвы дагавор для Вялікабрытаніі. Аднак пасля дасягнення пагаднення па гэтым плане ў час сустрэчы ў рэзідэнцыі прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі Чэкерс галоўныя прыхільнікі Brexit - Барыс Джонсан і Дэвід Дэвіс - выйшлі са складу брытанскага ўрада. Барыс Джонсан выступіў з крытыкай на стратэгію Тэрэзы Мэй. У пасланні да Тэрэзы Мэй ён заявіў, што Брытанія "страчвае мару пра Brexit" і становіцца "калоніяй ЕС".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі