Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
10 кастрычніка 2018, 11:56

Трамп прыняў адстаўку пастпрэда ЗША пры ААН Нікі Хейлі - СМІ

10 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прыняў адстаўку пастпрэда ЗША пры ААН Нікі Хейлі, паведамляе ТАСС са спасылкай на партал Axios.

Згодна з данымі партала, Нікі Хейлі абмяркоўвала з Трампам сваю адстаўку на мінулым тыдні, калі сустракалася з ім у Вашынгтоне. Навіна аб гэтым, згодна з інфармацыяй выдання, тады "шакіравала чыноўнікаў высокага рангу, якія адказваюць за знешнюю палітыку, у адміністрацыі прэзідэнта".

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, выступаючы перад журналістамі ў Авальным кабінеце Белага дома, дзе ён сустракаўся з Нікі Хейлі, адзначыў, што пастпрэд ЗША пры ААН пакіне сваю пасаду ў канцы года.

Гэту пасаду можа заняць былы саветнік прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Дзіна Паўэл. Аб гэтым паведаміла інфармацыйнае агенцтва Bloomberg са спасылкай на дзвюх праінфармаваных асоб.

Разам з тым Апарат Генеральнага сакратара ААН Антоніу Гутэрыша не атрымліваў афіцыйнага паведамлення ад місіі ЗША пры ААН аб адстаўцы Нікі Хейлі з пасады.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі