Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
03 сакавіка 2018, 10:08

Трамп прадоўжыў на год санкцыі ў дачыненні да Расіі

3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прадоўжыў на год тэрмін дзеяння шэрага санкцый, уведзеных раней у дачыненні да Расіі. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-службу Белага дома.

Размова ідзе аб прадаўжэнні тэрміну дзеяння абмежавальных мер у адносінах да Расіі, прымененых адміністрацыяй Барака Абамы з 6 сакавіка 2014 года. Як адзначаецца, Дональд Трамп прыйшоў да высновы, што ўсе гэтыя санкцыі "павінны заставацца ў сіле пасля 6 сакавіка 2018 года".

Санкцыямі быў закрануты шэраг грамадзян Расіі, у тым ліку афіцыйных асоб, а таксама службовыя асобы ўрада былога прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча. Акрамя таго, гэтыя меры датычыліся шэрага буйных прадпрымальнікаў Расіі, некалькіх кампаній.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі