Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
06 чэрвеня 2018, 09:53

Трамп і Кім Чэн Ын сустрэнуцца на востраве Сентоса 12 чэрвеня

6 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп і лідар КНДР Кім Чэн Ын сустрэнуцца ў атэлі Capella на востраве Сентоса 12 чэрвеня, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на Twitter прэс-сакратара Белага дома Сару Сандэрс.

Сара Сандэрс падзякавала сінгапурскаму боку за гасціннасць. Адзначаецца, што сустрэча пачнецца ў 9 гадзін раніцы па мясцовым часе.

У гонар сустрэчы двух лідараў у Сінгапуры выпусцяць памятныя манеты.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі