Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
11 чэрвеня 2018, 18:20

Трамп 12 чэрвеня дасць прэс-канферэнцыю па выніках сустрэчы з Кім Чэн Ынам

11 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп па выніках сустрэчы з лідарам КНДР Кім Чэн Ынам у Сінгапуры 12 чэрвеня дасць прэс-канферэнцыю. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на распаўсюджаную сёння заяву прэс-службы Белага дома.

Удакладняецца, што прэс-канферэнцыя пачнецца ў 20.00 па мясцовым часе (у 15.00 па мінскім).

12 чэрвеня ў сінгапурскім атэлі "Капэла" на востраве Сентоса павінен адбыцца першы ў гісторыі амерыкана-паўночнакарэйскі саміт. Пачатак саміту запланаваны на 09.00 па мясцовым часе (04.00 па мінскім). Дональд Трамп і Кім Чэн Ын прыбылі ўжо ў Сінгапур. Як чакаецца, у час перагавораў будуць абмяркоўвацца перспектывы дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава. Лідары дзвюх краін плануюць абмеркаваць пытанне ўстанаўлення новых адносін паміж КНДР і ЗША.

Паводле інфармацыі агенцтва Associated Press, сустрэча сам-насам прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і лідара КНДР Кім Чэн Ына 12 чэрвеня можа прадоўжыцца каля дзвюх гадзін. Пасля асабістых перагавораў адбудзецца сустрэча афіцыйных асоб, якія суправаджаюць Дональда Трампа і Кім Чэн Ына. У Белым доме ўдакладнілі, што ў склад амерыканскай дэлегацыі на пашыранай частцы сустрэчы лідараў увойдуць дзяржсакратар Майкл Пампеа, кіраўнік апарата Белага дома Джон Кэлі і памочнік Трампа па нацыянальнай бяспецы Джон Болтан. Яшчэ шэраг членаў дэлегацыі ЗША далучацца да іх у час абеду.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі