Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
09 кастрычніка 2018, 17:24

Тралейбус у Арле наехаў на прыпынак, загінулі тры чалавекі

9 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тры чалавекі загінулі і некалькі пацярпелі ў выніку наезду тралейбуса на прыпынак у Арле (Расія). Аб гэтым паведамляе ТАСС.

"Сёння ў раёне прыпынку "Палац спорту" вадзіцель тралейбуса дапусціў наезд на пешаходаў. Паводле папярэдніх даных, ахвярамі ДТЗ сталі тры чалавекі", - адзначаецца ў паведамленні рэгіянальнага ўпраўлення МУС РФ.

Паводле даных ГУ МНС па рэгіёне, на месца здарэння ўжо прыбылі сваякі пацярпелых, прынята рашэнне аб адкрыцці гарачай лініі для ўдакладнення даных аб пацярпелых і атрымання псіхалагічнай дапамогі.

У прыёмным аддзяленні Арлоўскага абласнога навукова-клінічнага шматпрофільнага цэнтра меддапамогі дзецям адзначылі, што сярод пацярпелых ёсць дзіця.

Папярэдняя прычына ДТЗ пакуль не ўстаноўлена.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі