Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
08 мая 2018, 10:01

Таварны і пасажырскі паязды сутыкнуліся ў Баварыі

8 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Таварны і пасажырскі паязды сутыкнуліся на станцыі Айхах у нямецкай федэральнай зямлі Баварыя, два чалавекі загінулі, 14 пацярпелі, паведамляюць інфармагенцтвы.

Паводле даных паліцыі, у аварыі загінулі машыніст пасажырскага поезда і пасажырка. Трое пацярпелых знаходзяцца ў цяжкім стане.

Прычыны сутыкнення пакуль не ўстаноўлены.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі