Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
16 кастрычніка 2017, 09:24

Тайфун "Ханун" абрушыўся на кітайскую правінцыю Гуандун: эвакуіравана амаль 370 тыс. чалавек

16 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тайфун "Ханун" абрушыўся на кітайскую правінцыю Гуандун, з патэнцыяльна небяспечных раёнаў эвакуіравана амаль 370 тыс. чалавек, паведамляюць інфармагенцтвы.

Асноўны ўдар стыхіі прыпаў на гарады Чжаньцзян, Маамін, Янцзян і Цзянмэнь. Напярэдадні ў гэтых гарадах былі закрыты ўсе турыстычныя аб'екты, за апошнія дні гэты рэгіён пакінулі 38 тыс. турыстаў. У парты правінцыі Гуандун вярнулася 48 тыс. рыбалавецкіх суднаў.

Згодна з прагнозамі, тайфун будзе рухацца на паўднёвы захад да правінцыі Хайнань, паступова страчваючы сілу. У сувязі з гэтым у названай правінцыі 16 кастрычніка закрыты школы і дзіцячыя сады, затрымліваюцца і адмяняюцца авіярэйсы, прыпынена работа чыгуначных магістралей і часова спынены паромныя зносіны з правінцыяй Гуандун.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі