4 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прыкладна 245 чалавек загінулі ў выніку сутыкненняў паміж мяцежнікамі-хусітамі і прыхільнікамі экс-прэзідэнта Емена Алі Абдалы Салеха ў сталіцы краіны Сане. Аб гэтым паведаміў сёння тэлеканал "Скай ньюс - Арабія" ў "Твітары", перадае ТАСС.
Сутычкі ў еменскай сталіцы працягваюцца з 29 лістапада. Вулічныя баі праходзяць з прымяненнем буйнакаліберных кулямётаў, мінамётаў і гранатамётаў. Адзначаецца, што прыхільнікі Салеха значна пацяснілі хусітаў, выгнаўшы іх з шэрага стратэгічных аб'ектаў і дзяржустаноў, а таксама ўзяўшы пад кантроль большую частку Саны.
Са жніўня 2014 года ў Емене працягваецца процістаянне паміж уладамі і мяцежнымі фарміраваннямі хусітаў.-0-