Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
23 студзеня 2018, 10:50

Сусветны эканамічны форум адкрываецца ў Швейцарыі

23 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сусветны эканамічны форум (СЭФ) адкрываецца сёння ў швейцарскіх Альпах, паведамляе ТАСС.

У гэтым годзе форум прыме рэкордную колькасць палітычных лідараў - прыедуць больш за 70 кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў. У праграме заяўлены прэзідэнты ЗША, Францыі, Бразіліі, Аргенціны, Туніса, Польшчы, Украіны. Адкрые работу форуму прэм'ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі, які выступіць з праграмнай прамовай. У ёй, як чакаюць каментатары, кіраўнік урада прадставіць Індыю як інвестыцыйны напрамак, які можа канкурыраваць з Кітаем (Сі Цзіньпін адкрываў форум у мінулым годзе).

Дзелавую супольнасць будуць прадстаўляць больш за 1,9 тыс. вядучых бізнесменаў. У Давосе таксама чакаюць больш за 200 кіраўнікоў СМІ, паўсотні вядомых дзеячаў культуры і больш за 30 піянераў тэхналогій.

На форуме запланавана ўвогуле больш за 400 сесій, прысвечаных найбольш актуальным праблемам сучаснасці: ад эканомікі і бяспекі да экалогіі і найноўшых навуковых распрацовак. Адзначаецца, што форум пройдзе на фоне самага ўражальнага за апошнія дзесяць гадоў росту глабальнай эканомікі і такіх жа пазітыўных прагнозаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі