Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
08 студзеня 2019, 10:48

Сустрэча Трампа і Кім Чэн Ына можа прайсці ў Ханоі

8 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп можа правесці другую сустрэчу з лідарам КНДР Кім Чэн Ынам у сталіцы В'етнама Ханоі, паведамляе агенцтва Bloomberg.

Паводле інфармацыі паўднёвакарэйскага выдання Munhwa Ilbo, прадстаўнікі ЗША і КНДР раней арганізавалі сустрэчу ў Ханоі, каб абмеркаваць тэрміны гэтага мерапрыемства.

Напярэдадні Дональд Трамп паведаміў, што бакі праводзяць кансультацыі, каб выбраць месца для наступнага саміту ЗША-КНДР. Паводле яго слоў, Вашынгтон і Пхеньян падтрымліваюць "вельмі добры дыялог". Пры гэтым Трамп дадаў, што санкцыі супраць КНДР захоўваюцца.

Першы ў гісторыі саміт ЗША і КНДР адбыўся ў Сінгапуры ў чэрвені 2018 года. Наступная сустрэча можа прайсці ў студзені - лютым бягучага года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі