Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
18 чэрвеня 2019, 18:25

Сустрэча саветнікаў лідараў краін "нармандскага фармату" пройдзе 12 ліпеня

18 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сустрэча саветнікаў лідараў краін "нармандскага фармату" адбудзецца 12 ліпеня, заявіла канцлер Германіі Ангела Меркель на сумеснай прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім у Берліне, паведамляе ТАСС.

"12 ліпеня мы правядзём сустрэчу саветнікаў у "нармандскім фармаце" і паглядзім, як дзейнічаць далей", - сказала канцлер Германіі. "Германія ў любым выпадку гатова тут прыкласці ўсе свае сілы", - дадала Ангела Меркель. "Я рада, што трохбаковая кантактная група ў рамках мінскага працэсу цяпер зноў працуе больш рашуча", - заўважыла канцлер.

Паводле яе слоў, Германія і Францыя гатовы да ўдзелу ў новым саміце ў "нармандскім фармаце" па пытанні ўрэгулявання сітуацыі на ўсходзе Украіны і шукаюць зручную магчымасць для гэтага. Уладзімір Зяленскі раней заявіў аб жаданні правесці саміт у "нармандскім фармаце" як мага хутчэй.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі