Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
10 кастрычніка 2018, 15:04

Стыхійныя бедствы за апошнія 20 гадоў забралі 1,3 млн жыццяў - ААН

10 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У свеце з-за стыхійных бедстваў з 1998 па 2017 год загінулі амаль 1,3 млн чалавек. Колькасць пацярпелых, у тым ліку тых, хто страціў жыллё і знаходзіцца на парозе беднасці, перасягае 4,4 млрд. Такія даныя прыводзяцца ў дакладзе Упраўлення ААН па змяншэнні небяспекі стыхійных бедстваў, апублікаваным на сайце арганізацыі.

У дакуменце адзначаецца, што вялікая частка смяротных выпадкаў прыпадае на катастрофы, выкліканыя геафізічнымі працэсамі: землетрасенні і цунамі. Пры гэтым у дзяржавах з высокім узроўнем даходу паказчык смяротнасці ад стыхійных бедстваў значна ніжэйшы, чым у бедных.

За мінулыя 20 гадоў краіны, што пацярпелі ад прыродных катаклізмаў, панеслі матэрыяльны ўрон у памеры, які перасягае $2,9 трлн. Прычым 77 працэнтаў названай сумы прыпала на стыхійныя бедствы, звязаныя са змяненнем клімату. Паводле падлікаў Сусветнага банка, прыродныя катастрофы штогод прыводзяць да беднасці прыкладна 26 млн чалавек па ўсім зямным шары.

Паводле даных ААН, за 20 гадоў самыя вялікія эканамічныя страты ў выніку стыхійных бедстваў панеслі ЗША - каля $944 млрд. На другім месцы Кітай, які страціў больш за $492 млрд, на трэцім - Японія, якая сутыкнулася з матэрыяльным уронам у памеры $376 млрд.

Згодна з дакладам, з 1998 па 2017 год у свеце адбылося 7255 маштабных стыхійных бедстваў. Часцей за ўсё (у 43,4 працэнта выпадкаў) гэта былі паводкі, радзей - штормы (28,2 працэнта), значна радзей - землетрасенні (7,8 працэнта).

У дакуменце падкрэсліваецца, што ў бліжэйшым будучым прыродныя катастрофы, абумоўленыя кліматычнымі змяненнямі, стануць сур'ёзнай перашкодай для ўстойлівага развіцця чалавецтва.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі