8 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У выніку стральбы ў прыгарадзе Лос-Анджэлеса (ЗША, штат Каліфорнія) загінулі 13 чалавек, яшчэ каля 12 паранены, паведамляе амерыканскі тэлеканал CNN.
Інцыдэнт са стральбой адбыўся ў ноч на 8 лістапада ў адным з бараў горада Таўзанд-Окс, размешчанага прыкладна за 65 км ад Лос-Анджэлеса. Невядомы ўварваўся ў бар і адкрыў агонь з пісталета. У гэты час у бары знаходзіліся некалькі соцень чалавек, сярод іх мноства студэнтаў. Паводле слоў відавочцаў, прагучала не менш як 20 стрэлаў. У бары пачалася паніка, людзі сталі выскакваць з вокнаў, у выніку чаго многія атрымалі траўмы.
Паводле даных паліцыі, сярод загінулых 11 грамадзянскіх асоб і паліцэйскі. Мужчына, які адкрыў стральбу, таксама знойдзены мёртвым на месцы здарэння.
Цяпер паліцыя расследуе ўсе абставіны.-0-