Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
07 верасня 2017, 10:19

Столтэнберг: вучэнні "Захад-2017" не пагражаюць ніводнай з краін НАТА

7 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расійска-беларускія вучэнні "Захад-2017" не пагражаюць непасрэдна ніводнай з краін НАТА. Аб гэтым заявіў генеральны сакратар альянсу Енс Столтэнберг напярэдадні ў Эстоніі, інфармуе ТАСС.

"Мы будзем уважліва сачыць за ходам вучэнняў і мы на варце, хоць і захоўваем спакой, паколькі не бачым непасрэднай пагрозы ніводнаму з саюзнікаў НАТА", - сказаў ён.

Раней 6 верасня Енс Столтэнберг заявіў, што НАТА накіруе трох наглядальнікаў на вучэнні "Захад-2017". Пры гэтым ён заклікаў да большага ўзроўню транспарэнтнасці гэтых манеўраў.

Генеральны сакратар прыбыў 5 верасня з візітам у Талін для ўдзелу ў рабоце нефармальнага саміту міністраў абароны і замежных спраў Еўрасаюза, які прадоўжыцца да 8 верасня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі