Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
18 кастрычніка 2018, 16:24

Спецслужбы ФРГ прадухілілі тэракт

18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэрарысты групоўкі "Ісламская дзяржава" планавалі здзейсніць вялікі тэракт на адным з музычных фестываляў у Германіі, паведамляе нямецкая тэлерадыёкампанія Deutsche Welle.

Службы бяспекі прадухілілі тэракт - гэта стала вынікам больш як гадавой аперацыі, паведамляюць нямецкія тэлеканалы NDR і WDR, а таксама газеты Suddeutsche Zeitung і Die Zeit. У Германію павінны былі ўехаць тры групы злачынцаў. Мэтай нападзення мог стаць адзін з музычных фестываляў. Федэральная пракуратура Германіі пацвердзіла існаванне тэрарыстычных планаў.

"Мы загадзя даведаліся аб планаванні тэрактаў і ўжо ў кастрычніку 2016 года маглі адкрыць крымінальную справу", - заявіў генпракурор Петэр Франк. Паводле яго слоў, атрыманыя звесткі былі "канкрэтнымі" і "надзейнымі". Некаторыя з патэнцыяльных злачынцаў яшчэ знаходзяцца ў вышуку. Галоўную ролю павінна была адыграць сямейная пара з Германіі, якая ў 2015 годзе адправілася ў Сірыю, дзе далучылася да ІД.

З сірыйскай Ракі прыняўшая іслам немка спрабавала, паводле інфармацыі СМІ, знайсці на поўначы Германіі жанчын, якія былі б гатовы выйсці замуж за патэнцыяльных тэрарыстаў, што адкрыла б апошнім дарогу у ФРГ. Аднак адна з жанчын, з якой яна кантактавала, працавала на Федэральнае ведамства па ахове Канстытуцыі.

Планы тэрарыстаў разладзілі як дзеянні следчых, так і развал самой групоўкі ІД. Газета Die Zeit удакладняе, што згаданая сямейная пара ў кастрычніку 2017 года здалася курдскім уладам і з таго часу знаходзіцца ў розных месцах пазбаўлення волі на поўначы Сірыі. Як заявіў падазроны мужчына ў інтэрв'ю СМІ, ён спрабаваў "выйсці са справы" пасля таго, як даведаўся пра падрабязнасці плана тэрарыстаў. Следства таксама лічыць, што ў тэрактах замешаны высокапастаўлены функцыянер ІД, вядомы пад імем Абу Мусаб аль-Альмані.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі