Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
11 снежня 2017, 10:42

Снегапады парушылі транспартныя зносіны ў Еўропе

1 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Снегапады парушылі транспартныя зносіны ў Еўропе, паведамляюць інфармагенцтвы.

Найбольш моцныя снегапады абрушыліся на Вялікабрытанію, дзе зафіксаваны мацнейшы за некалькі апошніх гадоў снегапад, і цэнтральную Еўропу. У Германіі быў адменены шэраг авіярэйсаў, павялічылася колькасць ДТЗ, самая напружаная сітуацыя ў Франкфурце і Дзюсельдорфе. У суседняй Швейцарыі пад снегам апынуліся Жэнева і Лазана, дзе адмяняліся паязды і перакрываліся дарогі.

Авіязносіны былі парушаны і ў Вялікабрытаніі. Стыхія таксама накрыла Францыю, Нідэрланды і Румынію. У некаторых краінах з-за моцных снегападаў ёсць перабоі з электразабеспячэннем.

Нацыянальны аэрапорт Мінск цяпер працуе ў штатным рэжыме. Паводле даных анлайн-табло аэрапорта, затрымліваецца толькі прыбыццё дзённага самалёта авіякампаніі МАУ з Кіева (аэрапорт Барыспаль). Усе вылеты - згодна з раскладам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі