Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
05 лютага 2019, 12:38

Сімптомы адру выяўлены ў 25 чалавек у адным з хосталаў Масквы

5 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сімптомы адру выяўлены ў пражываючых у адным з хосталаў у Маскве, 25 чалавек шпіталізаваны, паведамляецца на сайце рэгіянальнага ўпраўлення Расспажыўнагляду.

Устаноўлена, што адзін з пражываючых у хостале захварэў яшчэ 28 студзеня, аднак не звяртаўся па медыцынскую дапамогу. Праз некалькі дзён стан мужчыны пагоршыўся, 2 лютага ён быў шпіталізаваны. На наступны дзень з дыягназам "адзёр" быў дастаўлены ў бальніцу яшчэ адзін пастаялец.

У выніку медыцынскага абследавання сімптомы адру былі выяўлены яшчэ ў 23 чалавек, якія пражываюць у хостале. Яны таксама шпіталізаваны.

Паводле даных Расспажыўнагляду, хворыя з'яўляюцца замежнымі грамадзянамі, якія працуюць на будоўлі. У мэтах папярэджання распаўсюджвання хваробы ў хостале і на будаўнічых пляцоўках правялі вакцынацыю больш як 1370 чалавек.

У хостале выяўлены парушэнні санітарна-эпідэміялагічных норм, у адносінах да ўладальнікаў складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі