Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
30 мая 2018, 12:18

Шторм "Альберта" прывёў да паводак і чалавечых ахвяр на Кубе

30 мая, Гавана /БЕЛТА - ТАСС - Прэнса Лаціна/. На Кубе ахвярамі паводак, выкліканых субтрапічным штормам "Альберта", сталі чатыры чалавекі.

Шторм "Альберта", які на працягу некалькіх дзён бушаваў у Мексіканскім заліве, прынёс на Кубу ліўні. З-за вялікіх ападкаў рэзка падняўся ўзровень вады ў рэках і вадасховішчах. Былі эвакуіраваны амаль 20 тыс. чалавек, у асноўным у цэнтральных правінцыях Вілья-Клара, Санкці-Спірытус і Сьенфуэгас.

Асобныя ўчасткі галоўных аўтамагістралей затоплены і поўнасцю перакрыты для руху транспарту. Таксама парушаны чыгуначныя зносіны.

У некаторых раёнах з-за стыхіі былі пашкоджаны электрасеткі, без святла засталіся больш за 40 тыс. дамоў. Значны ўрон нанесены сельскай гаспадарцы. У прыватнасці, пацярпелі плантацыі бананаў, фасолі, рысу і тытуню.

З-за паводкі на нафтаперапрацоўчым заводзе ў горадзе Сьенфуэгас адбылася ўцечка нафты. Часткова выйшла са строю сістэма ачысткі адходаў, у выніку чаго амаль 12 тыс. куб.м нафтазмяшчальнай вады трапіла ў заліў Сьенфуэгаса. На гэты момант разліў лакалізаваны.

Сіноптыкі прагназуюць, што моцныя дажджы будуць ісці на Кубе яшчэ як мінімум суткі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі