Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
14 красавіка 2017, 14:47

Школьны мікрааўтобус сутыкнуўся з поездам у Омскай вобласці

14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Омскай вобласці РФ грузавы поезд сутыкнуўся са школьным мікрааўтобусам. Як паведамляе ТАСС са спасылкай на Міністэрства аховы здароўя Омскай вобласці, адзін чалавек загінуў, шэсць дастаўлены ў бальніцу.

У Міністэрстве ўдакладняюць, што адзін з суправаджальнікаў загінуў на месцы здарэння, вадзіцель шпіталізаваны ў цяжкім стане і знаходзіцца ў рэанімацыі. Пяцёра дзяцей былі дастаўлены ў бальніцы: адно дзіця шпіталізавана, астатніх абследуюць урачы.

Між тым, паводле даных РЧ, у выніку аварыі загінулі два чалавекі, адно дзіця шпіталізавана.

Згодна з папярэдняй інфармацыяй, ДТЗ адбылося на нерэгулюемым чыгуначным пераездзе. Прычыны аварыі высвятляюцца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі