6 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Школьны аўтобус разбіўся ў штаце Утаракханд (Індыя), загінула 9 дзяцей, яшчэ трое атрымалі раненні, паведамляе індыйскі часопіс India Today.
Паводле даных паліцыі, аўтобус з'ехаў з трасы і ўпаў у цясніну. Прычыны аварыі пакуль не ўстаноўлены.-0-