Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
07 кастрычніка 2019, 12:08

Сацыялістычная партыя перамагла на парламенцкіх выбарах у Партугаліі

7 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сацыялістычная партыя прэм'ер-міністра Антоніу Кошты атрымала перамогу на парламенцкіх выбарах у Партугаліі, паведамляе Euronews.

Згодна з данымі ЦВК, сацыялісты атрымалі 106 месцаў у парламенце. На другой пазіцыі аказалася Сацыял-дэмакратычная партыя з 77 мандатамі. Левы блок атрымаў 19 мандатаў, Кааліцыя дэмакратычнага адзінства - 12.

У бліжэйшы час партыі Антоніу Кошты трэба будзе правесці перагаворы аб фарміраванні кааліцыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі