Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
24 лістапада 2017, 11:17

Сааранбай Жээнбекаў уступіў на пасаду прэзідэнта Кыргызстана

24 лістапада, Бішкек /БЕЛТА - Кабар/. Сааранбай Жээнбекаў афіцыйна ўступіў на пасаду прэзідэнта Кыргызстана. Ён прынёс прысягу ў ходзе цырымоніі інаўгурацыі ў доме прыёмаў "Энесай" у дзяржаўнай рэзідэнцыі "Ала-Арча".

Старшыня ЦВК Кыргызстана Нуржан Шайлдабекава ўручыла новаму кіраўніку дзяржавы нагрудны знак і пасведчанне прэзідэнта. Акрамя таго, Алмазбек Атамбаеў перадаў новаму кіраўніку дзяржавы штандар прэзідэнта.

Прэзідэнцкія выбары прайшлі ў Кыргызстане 15 кастрычніка. Па выніках галасавання Сааранбая Жээнбекава падтрымалі 54,74 працэнта выбаршчыкаў. Усяго на пасаду кіраўніка дзяржавы прэтэндавалі 11 кандыдатаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі