Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
19 чэрвеня 2018, 17:23

РФ у бліжэйшы час увядзе пошліны на ўвоз амерыканскіх тавараў

19 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расія ў бліжэйшы час увядзе пошліны на ўвоз амерыканскіх тавараў, якія маюць аналагі на рынку РФ, у адказ на пошліны ЗША на сталь і алюміній. Як паведамляе ТАСС, аб гэтым заявіў кіраўнік Мінэканамразвіцця РФ Максім Арэшкін.

Міністр таксама адзначыў, што дадатковыя пошліны на ўвоз тавараў з ЗША не паўплываюць на макраэканамічныя паказчыкі Расіі.

Канчатковы спіс пошлін для тавараў з ЗША будзе сфарміраваны ў бліжэйшы час. Паводле слоў Максіма Арэшкіна, на гэта спатрэбіцца некалькі дзён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі