1 лістапада, Сеул /БЕЛТА - Рэнхап/. Рэспубліка Карэя і КНДР спынілі ўсе варожыя дзеянні адносна адзін аднаго ўздоўж граніцы (на зямлі, на моры і ў паветры), пачынаючы з 1 лістапада. Аб гэтым паведаміў старшыня аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў УС Рэспублікі Карэя Пак Хан Кі пасля свайго наведвання вострава Ёнпхёнда на поўдзень ад граніцы паміж дзвюма краінамі ў Жоўтым моры.
Пак Хан Кі адзначыў, што гэта стала "першым крокам на новым шляху да міру і працвітання на Карэйскім паўвостраве".
"Цяпер наша армія будзе стаяць на перадавой лініі абароны міру", - дадаў ён, пацвердзіўшы прыхільнасць бакоў да выканання падпісанага 19 верасня двухбаковага ваеннага пагаднення.
Акрамя таго, забараняецца весці ваенныя вучэнні ў радыусе 5 км ад дэмілітарызаванай зоны, у радыусе 40 км ад яе ўведзена забарона на палёты.
Міністэрства нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Карэя распаўсюдзіла заяву, у якой пацвердзіла, што КНДР ажыццявіла меры па спыненні варожых дзеянняў у адпаведнасці з пагадненнем.
Меры па зніжэнні ваеннай напружанасці на граніцы прыняты ў мэтах выканання двухбаковага ваеннага пагаднення, падпісанага 19 верасня ў час апошняга міжкарэйскага саміту з Пхеньяне паміж прэзідэнтам Рэспублікі Карэя Мун Чжэ Інам і лідарам КНДР Кім Чэн Ынам.-0-