Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
03 кастрычніка 2018, 17:56

Рэкордны снегапад абрушыўся на захад Канады

3 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэкордны снегапад абрушыўся на канадскі горад Калгары (правінцыя Альберта), паведамляе тэлеканал CBC News.

Дрэннае надвор'е 2 кастрычніка значна ўскладніла жыццё гараджанам. Снег на дарогах прывёў да таго, што ўтварыліся заторы, больш за 80 аўтобусаў не працавалі ў адпаведнасці з раскладам.

Паводле інфармацыі газеты Calgary Herald, зафіксавана больш за 260 ДТЗ, пацярпелі 17 чалавек. На расчыстку Калгары ад снегу была накіравана ўся існуючая снегаўборачная тэхніка, а таксама мабілізаваны брыгады пажарных і ратавальнікаў. Гарадскія ўлады ўвялі часовую забарону на паркоўку аўтамабіляў на ўсіх вялікіх вуліцах мегаполіса.

Паводле даных Нацыянальнага метэабюро Канады, 2 кастрычніка на паўднёвым захадзе правінцыі Альберта выпала 30 см снегу. Гэта з'яўляецца рэкордам для кастрычніка за ўсю гісторыю назіранняў за надвор'ем, якія вядуцца з 1881 года. Ранейшы рэкорд быў устаноўлены ў Калгары 4 кастрычніка 1914 года. Тады выпала 29,7 см снегу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі