Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
04 чэрвеня 2019, 14:59

"Раснафта" разлічвае на стварэнне механізма выключэння паўтору сітуацыі з бруднай нафтай

4 мая, Санкт-Пецярбург /БЕЛТА - ТАСС/. "Раснафта" разлічвае на стварэнне механізма, які даў бы магчымасць не дапусціць паўтарэння сітуацыі з забруджваннем нафты ў трубаправодзе "Дружба". Аб гэтым паведаміў кіраўнік кампаніі Ігар Сечын, выступаючы на агульным сходзе акцыянераў.

"Вядома, гэта наносіць урон расійскай нафтавай прамысловасці ў цэлым. На цяперашнім этапе самае галоўнае - дабіцца больш хуткага ачышчэння трубаправоднай пробкі", - заявіў Ігар Сечын.

Ён таксама адзначыў, што неабходна стварыць парадак работы, які выключаў бы наступствы і паўтор такой сітуацыі.

"Транснафта" запэўнівае, што ўсе страты кампаніі і нашых партнёраў будуць кампенсаваны. Мы ім верым, і спадзяёмся, што так і будзе", - адзначыў Ігар Сечын.

У сярэдзіне красавіка канцэрн "Белнафтахім" паведаміў пра рэзкае пагаршэнне якасці нафты, якая паступала з Расіі па "Дружбе". У выніку шэраг краін спынілі прыём і перапрацоўку расійскай нафты.

Крыніца забруджвання экспартнай нафты была выяўлена на ўчастку Самара - Унеча. У "Транснафце" заявілі, што забруджванне нафты ў трубаправодзе было наўмысным. Узбуджана крымінальная справа. У Следчым камітэце РФ заявілі, што брудная нафта была загружана ў нафтаправод, каб скрыць крадзяжы сыравіны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі