Фота "Раскосмасу"
9 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржкарпарацыя "Раскосмас" да Дня Перамогі апублікавала спадарожнікавыя фота помнікаў савецкім воінам у розных краінах, паведамляе БЕЛТА.
У Telegram-канале дзяржкарпарацыі размешчаны касмічныя здымкі помніка "Алёша" ў балгарскім Плоўдзіве, плошчы Перамогі ў Мінску, помніка Воіну-вызваліцелю ў Берліне, 15-метровы манумент у цэнтры Будапешта, манумент "Вызваленне" ў Пхеньяне і Парк імя 28 гвардзейцаў-панфілаўцаў у Казахстане, дзе да 30-й гадавіны Перамогі былі збудаваны мемарыял Славы і Вечны агонь.
Як адзначылі ў "Раскосмасе", пасля вайны ў розных краінах, ад Еўропы да Азіі, узведзены тысячы помнікаў савецкім воінам-вызваліцелям. "79 гадоў таму скончылася Вялікая Айчынная вайна, якая забрала жыцці мільёнаў людзей - мы шануем памяць тых, хто падарыў нам мірнае жыццё", - адзначылі ў дзяржкарпарацыі.
"Сёння мы як ніколі разумеем каштоўнасць подзвігу нашых продкаў і павінны шанаваць іх памяць", - адзначыў касманаўт "Раскосмасу" Іван Вагнер на сваёй афіцыйнай старонцы ў Telegram-канале. Пост ён падмацаваў фатаграфіямі гарадоў-герояў Савецкага Саюза, што праславіліся сваёй гераічнай абаронай у час Вялікай Айчыннай вайны, якія атрымалася зняць з борта МКС у час касмічнага палёту ў 2020 годзе. На фота Масква, Ленінград, Тула, Смаленск, Мінск, Новарасійск, Керч, Севастопаль, а таксама - Брэсцкая крэпасць-герой. Горад-герой Мурманск, на жаль, не відаць з борта станцыі, дадаў касманаўт.-0-