Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
29 мая 2018, 14:09

Расія зацікаўлена, каб канфліктны вузел на Карэйскім паўвостраве быў развязаны як мага хутчэй - Лаўроў

29 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расія зацікаўлена, каб канфліктны вузел на Карэйскім паўвостраве быў развязаны як мага хутчэй. Аб гэтым заявіў сёння журналістам у Мінску міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы зацікаўлены ў тым, каб гэты канфліктны вузел быў развязаны як мага хутчэй праз дэнуклеарызацыю ўсяго Карэйскага паўвострава і забеспячэнне гарантый бяспекі Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспубліцы, ды і ўсім краінам у гэтым важным рэгіёне, які павінен стаць зонай стабільнасці", - сказаў Сяргей Лаўроў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі