Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
14 красавіка 2018, 11:43

Расія склікае экстраннае пасяджэнне Савета Бяспекі ААН з-за дзеянняў ЗША

14 красавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін зрабіў заяву ў сувязі з нанясеннем ракетнага ўдару па Сірыі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Крамля.

У заяве, у прыватнасці, падкрэсліваецца, што Расія самым сур'ёзным чынам асуджае нападзенне на Сірыю, дзе расійскія ваеннаслужачыя дапамагаюць законнаму ўраду ў барацьбе з тэрарызмам.

"Сваімі дзеяннямі ЗША яшчэ больш узмацняюць гуманітарную катастрофу ў Сірыі, нясуць пакуты мірнаму насельніцтву, па сутнасці патураюць тэрарыстам, якія сем гадоў мучаць сірыйскі народ, правакуюць новую хвалю бежанцаў з гэтай краіны і рэгіёна ў цэлым, - гаворыцца ў заяве. - Цяперашняя эскалацыя сітуацыі вакол Сірыі аказвае разбуральнае ўздзеянне на ўсю сістэму міжнародных адносін. Гісторыя расставіць усё на свае месцы, і яна ўжо ўсклала на Вашынгтон цяжкую адказнасць за крывавую расправу з Югаславіяй, Іракам, Лівіяй. Расія склікае экстраннае пасяджэнне Савета Бяспекі ААН для абмеркавання агрэсіўных дзеянняў ЗША і іх саюзнікаў".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі