Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
22 мая 2017, 17:47

Расія і Турцыя падпісалі заяву аб узаемным зняцці абмежаванняў у гандлі

22 мая, Пекін /БЕЛТА - ТАСС/. Расія і Турцыя падпісалі сумесную заяву аб узаемным зняцці абмежаванняў у гандлі. Подпісы пад дакументам паставілі віцэ-прэм'еры дзвюх дзяржаў Аркадзь Дварковіч і Мехмет Шымшэк. На цырымоніі прысутнічалі прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў і кіраўнік турэцкага ўрада Біналі Йылдырым.

Дзмітрый Мядзведзеў сёння прыняў удзел у саміце Арганізацыі Чарнаморскага эканамічнага супрацоўніцтва, на палях якога ён правёў перагаворы са сваім турэцкім калегам. У рамках візіту ў Стамбул у расійскага прэм'ера таксама павінны адбыцца перагаворы з прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі