Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
21 жніўня 2019, 11:07

Расія і Кітай склікаюць пасяджэнне Савета Бяспекі ААН з-за ракетных планаў ЗША

21 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Савет Бяспекі ААН правядзе 22 жніўня пазачарговае пасяджэнне па пытанні ракетных распрацовак ЗША, якія парушаюць умовы Дагавора аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці, паведамляе ТАСС са спасылкай на выконваючага абавязкі пастаяннага прадстаўніка Расіі пры ААН Дзмітрыя Палянскага.

"Мы разам з Кітаем запыталі пасяджэнне Савета Бяспекі ў сувязі з заявамі ЗША аб планах па распрацоўцы і размяшчэнні ракет сярэдняга радыуса дзеянняў", - сказаў Дзмітрый Палянскі. Ён удакладніў, што пасяджэнне будзе праведзена ў адкрытым фармаце з дакладам прадстаўніка генеральнага сакратара ААН.

У Пентагоне паведамілі, што ЗША 18 жніўня ўпершыню пасля выхаду з ДРСМД выпрабавалі крылатую ракету наземнага базіравання з забароненымі гэтым дакументам характарыстыкамі: далёкасць палёту склала больш за 500 км.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі