Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
12 красавіка 2018, 15:59

Расія аднавіла прамыя авіязносіны з Егіптам пасля перапынку 2,5 года

12 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расія аднавіла прамыя авіязносіны з Егіптам. Першы пасля перапынку на тэрмін 2,5 года рэйс з Масквы ў Каір выканаў самалёт авіякампаніі "Аэрафлот". Аб гэтым паведамляе ТАСС.

Самалёт Airbus A320 вылецеў 11 красавіка ў 21.05 з аэрапорта Шарамецева. Як інфармавала раней кампанія "Аэрафлот", на рэйс было забраніравана амаль 120 білетаў.

З Масквы ў Каір будуць выконвацца тры рэйсы ў тыдзень: па панядзелках, серадах і суботах. Адваротныя рэйсы будуць па аўторках, чацвяргах і нядзелях. У час правядзення ў Расіі чэмпіянату свету па футболе рэйсы будуць ажыццяўляцца штодзень.

Сёння свой першы рэйс пасля доўгага перапынку на лініі Каір - Масква зрабіла таксама егіпецкая авіякампанія EgyptAir. Вылецеў самалёт Boeing 737-800 у 09.35 з Каіра, а прыляцеў у 14.50 па маскоўскім часе ў аэрапорт Дамадзедава. EgyptAir будзе выконваць па тры рэйсы ў тыдзень: па аўторках, чацвяргах і нядзелях.

Авіязносіны паміж Егіптам і Расіяй былі спынены ў лістападзе 2015 года. Адбылося гэта пасля крушэння над Сінаем самалёта расійскай авіякампаніі "Кагалымавія", які ляцеў з егіпецкага курорта Шарм-эль-Шэйх у Санкт-Пецярбург. На яго борце было 217 турыстаў і сем членаў экіпажа, усе яны загінулі. ФСБ кваліфікавала гэта здарэнне як тэракт. У студзені 2018 года Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб аднаўленні рэгулярных паветраных перавозак у сталіцу Егіпта - Каір. Два месяцы пайшло на ўрэгуляванне тэхнічных пытанняў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі