Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
28 мая 2018, 11:33

Пылавая бура абрушылася на Пекін

28 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння раніцай на Пекін абрушылася моцная пылавая бура, аб'яўлена штармавое папярэджанне. Аб гэтым паведамляе ТАСС.

Паводле даных Метэаралагічнага ўпраўлення Кітайскай Народнай Рэспублікі, узровень колькасці цвёрдых мікрачасцінак РМ 10 у паветры Пекіна склаў 500 мкг на кубічны метр. Гэта ў 20 разоў перавышае ўстаноўленую СААЗ дапушчальную норму.

Прагназуецца, што на працягу дня парывы ветру складуць 4-5 балаў, месцамі магчымы шквальны вецер да 7 балаў. Такое надвор'е прадоўжыцца ў Пекіне да 29 мая.

Красавік і май лічацца пікавым сезонам для пылавых бур у Кітаі. Як сведчыць статыстыка, у гэтыя веснавыя месяцы моцныя парывы ветру з пяском атакуюць Пекін у сярэднім на працягу 6,1 і 3,9 дзён адпаведна.

У канцы 2013 года ў КНР быў прыняты план хуткага рэагавання на моцнае забруджванне паветра. У ім прапісаны план дзеянняў гарадскіх службаў у адпаведнасці з чатырма ўзроўнямі экалагічнай трывогі: сінім, жоўтым, аранжавым і чырвоным.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі